Футбольная дружына Польшчы выйшла на чэмпіянат свету ў Катары



Футбольная дружына Польшчы выйшла на чэмпіянат свету ў Катары. У матчы познім вечарам 29 сакавіка, які адбыўся ў Хожуве, у матчы за выхад у фінальную стадыю палякі адолелі дружыну Швецыі – 2:0.

Асноўныя падзеі сустрэчы разгарнуліся ў другім тайме. Неўзабаве пасля перапынку Роберт Левандоўскі рэалізаваў пенальці. А на 73-й хвіліне Пётр Зеліньскі падвоіў перавагу гаспадароў поля.

У фінальную стадыю чэмпіянату свету Польшчу вывеў трэнер Чэслаў Міхневіч, нараджэнец горада Бярозаўка, што ў Лідскім раёне Беларусі. Ён зусім нядаўна ўзначаліў польскую рэпрэзентацыю.

У паралельным матчы Партугалія перамагла зборную Паўночнай Македоніі 2:0 і таксама выйшла ў фінальны турнір мундыялю.

Беларускае Радыё Рацыя