Леанід Спаткай пра новы сімвал расейскага пратэсту



Супраціўнікі пуцінскага злачыннага рэжыму ў Расеі выкарыстоўваюць як сімвал пратэсту бела-блакітна-белы сцяг. Ці мае ён пад сабой гістарычную глебу?

Распавядае аналітык праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай:

– Ёсць такія дадзеныя, што менавіта вось бела-блакітна-белы быў адным з сімвалаў Вялікага Ноўгарада – гандлёвым знакам гэтых караблёў, на якіх наўгародцы вандравалі па Балтыйскім моры. І таму менавіта вось гэты вось сцяг – бела-блакітна-белы, быў абраны, будзем казаць, супраціўнікамі цяперашняй улады Расеі як сімвал вольнасці, бо Наўгародская рэспубліка была, хоць і феадальнай, але ж была рэспублікай, а не манархіяй.

Яшчэ адно тлумачэнне даюць самі расейскія пратэстоўцы: яны сцвярджаюць, што ніжняя паласа бела-блакітна-чырвонага афіцыйнага трыкалора сімвалізуе пралітую Расеяй бязвінную кроў, і ад яе трэба адмовіцца.      

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя