Уладзімір Зяленскі пра перамовы з РФ



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што ў перагаворах з Расеяй няма і не будзе ніводнага кампрамісу адносна тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны.

„Сігналы, якія чуем з перамоўнай пляцоўкі, можна назваць станоўчымі. Але гэтыя сігналы не заглушаюць разрываў расейскіх снарадаў.

Вядома,  бачым усе рызыкі. Вядома,  не бачым падстаў для даверу словам, якія гучаць ад тых ці іншых прадстаўнікоў дзяржавы, якая працягвае ваяваць дзеля нашага знішчэння. Украінцы – не наіўныя людзі.
Украінцы ўжо навучыліся і за гэтыя 34 дні ўварвання, і за мінулыя восем гадоў вайны на Данбасе, што давяраць можна толькі канкрэтнаму выніку”.