Польшча адмаўляецца ад расейскіх нафты і вугалю
“Мы прадстаўляем найбольш радыкальны ў Еўропе план адмовы ад расейскіх вуглевадародаў”, – заявіў сёння падчас прэс-канферэнцыі ў Масцісках прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Ён дадаў, што Расея выкарыстоўвае нафту і газ як элементы шантажу і заклікаў усе краіны Еўропы пайсці следам польскага ўраду.
Прэм’ер Маравецкі таксама анансаваў адмову ад расейскай нафты да канца года.
“Мы сёння падышлі да таго, што мы ўжо шмат у чым незалежныя, але і тут мы прадстаўляем самы радыкальны ў Еўропе план па адмове ад расейскай нафты да канца гэтага года”, — сказаў ён. Палітык таксама заклікаў Еўракамісію ўвесці падатак на расейскія энергарэсурсы.
Беларускае Радыё Рацыя