БФСС заклікаў не прадастаўляць інфраструктуру зборнай Беларусі для правядзення міжнародных матчаў



Беларускі фонд спартовай салідарнасці звярнуўся да футбольных федэрацый Турцыі, ААЭ, Ізраіля, Венгрыі, Сербіі, Грузіі, Арменіі, Казахстана, Азербайджана, Малдовы, Узбекістана і Кіргізіі з заклікам не прадастаўляць зборнай Беларусі спартовую інфраструктуру для правядзення міжнародных матчаў. Гэтыя дзеянні былі зроблены „ў сувязі з публічнай падтрымкай кіраўніцтва АБФФ, трэнераў і некаторых гульцоў нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі і праводзімай ім палітыкі, у тым ліку дапамогу Пуціну ў вайне супраць Украіны”. «Таксама фонд звярнуўся да федэрацыі футбола Славакіі і заклікаў байкатаваць наступны матч са зборнай Беларусі ў розыгрышы Лігі Нацый з тых жа падставаў.

Зборная Беларусі захавала 14-е месца ў рэйтынгу ІІХФ

Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) абнавіла рэйтынг каманд пасля Алімпіяды ў Пекіне. Першае месца ў мужчынскім рэйтынгу займае зборная Фінляндыі. Фіны выйгралі Алімпіяду ў Пекіне. На другім месцы – зборная Канады, на трэцім – расейцы. Зборная Беларусі захавала 14-е месца. Рэйтынг грунтуецца на выступленні зборных на апошніх Алімпійскіх гульнях і апошніх чатырох чэмпіянатах свету.

„Барселона” аднавіла перамовы па новым кантракце з Усманам Дэмбеле

„Барселона” аднавіла перамовы па новым кантракце з нападнікам Усманам Дэмбеле, паведамляе Sky Sports. Бок футбаліста пагадзіўся выслухаць новую прапанову „Барселоны” і правядзе сустрэчу з кіраўніцтвам клуба ў найбліжэйшыя тыдні. Дэмбеле выступае за „Барселону” са жніўня 2017 года. У гэтым сезоне форвард забіў 2 галы і аддаў 9 выніковых перадач у 21 матчы за каталонскую каманду.

Рууд ван Ністэлрой з наступнага сезона ўзначаліць ПСВ

Рууд ван Нистелрой будзе прызначаны галоўным трэнерам нідэрландскага ПСВ з наступнага сезону. Ван Ністэлрой зменіць на гэтай пасадзе Роджэра Шміта, які пакіне клуб з Эйндховена пасля двух сезонаў працы ў ім. Асістэнтам экс-нападаючага зборнай Нідэрландаў стане Фрэд Рутэн. ПСВ пасля 27 тураў сёлетняга чэмпіянату мае 64 ачкі і займае другое месца ў турнірнай табліцы.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя