Затрыманні траўматолагаў працягваюцца па ўсёй Беларусі
Затрыманні траўматолагаў працягваюцца па ўсёй Беларусі. Сёння, 30 сакавіка, стала вядома яшчэ пра 15 затрыманых медыкаў.
Як піша тг-канал белыя халаты, у прыватнасці ў Менску затрымалі артапеда Алега Ліпніцкага з 11-ай ГКБ, затрыманы і галоўны ўрач установы Валеры Урублеўскі.
У Берасці затрыманы былы намеснік аддзялення траўматалогіі абласной лякарні Сямён Кісель. Яго затрымалі дома на наступны дзень пасля таго, як не падоўжылі кантракт.
Сярод затрыманых ёсць і загадчык траўматалагічнага аддзялення Ваўкавыскай ЦРБ — Яўген Саўко. Усяго за 2 дні па Беларусі маглі затрымаць да 50 траўматолагаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, іх падазраюць у атрыманні хабару. Затрыманні могуць быць звязаныя з пратэзаваннем суставаў.
Беларускае Радыё Рацыя