Чэхія прадаставіць біяметрычныя карты для беларусаў



Чэхія змяніла заканадаўства і прадаставіць беларусам, якія жывуць у краіне, біяметрычныя карты — від на жыхарства. Пра гэта паведамляе дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, паведамляе reform.news.

«Гэта вырашыла праблему сотняў людзей. Святлана Ціханоўская тэлефанавала міністру замежных спраў Яну Ліпаўскаму, а Валерый Кавалеўскі правёў у панядзелак кансультацыі на гэтую тэму – і мы дзякуем міністру ўнутраных спраў за разуменне і беларусам Чэхіі за актыўнасць», – прыводзіць Кабінет прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай словы Вячоркі.

«Пытанне віз і абароны для беларускіх бежанцаў з Украіны яшчэ трэба будзе вырашыць. Мы працягваем гэтую працу», – дадаў ён.

Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман папрасіў прэмʼер-міністра краіны Пэтра Фіялу адкрыць у Празе офіс, які аказваў бы падтрымку беларускай апазіцыі.

Аб гэтым кіраўнік чэскай дзяржавы паведаміў падчас размовы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, якая адбылася 30 сакавіка ў Празе.

Фота Depositphotos