Беласток перадаў Львову два аўтобусы з гумдапамогай



Зранку з Беластоку на мяжу з Украінай рушыла дапамога ад горада для Львова: два былыя рэйсавыя аўтобусы горада, нагружаныя гуманітарнымі рэчамі, сабранай беластаччанамі.

Кажа Прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі:

– Звярнуўся з такой просьбай да польскіх самаўрадоўцаў спадар Садовы. Аўтобусы са Львова былі адпраўленыя на фронт, або служаць для перавозкі ўцекачоў. З’явіўся недахоп гарадскога транспарту, таму мы разам з іншымі самаўрадамі перадаем два аўтобусы. Аўтобусы не пустыя, яны напоўнены дарамі. Там едзе наша беластоцкае сэрца. Там неабходныя рэчы: спальнікі, ежа доўгатэрміновага захоўвання і сродкі асабістай гігіены.

Кажа кіроўца аўтобусу:

– Хваляванне прысутнічае, але думаю, што ўсё будзе нармальна. Мы хочам дапамагчы Украіне. Едзем на памежны пераход, там будуць украінскія кіроўцы, яны атрымаюць аўтобусы.

Павлодле чаканняў кіроўцаў дабрачыннага транспарту, дарога да мяжы з Украінай зойме каля 9 гадзін. Такая дапамога ад Беластока – частка таго, у чым мае патрэбу Львоў сёння. Па словах мэра горада, Львову патрэбна ежа, лекі і міжнародная ізаляцыя Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя