У Латвіі хочуць забараніць выдаваць ВНЖ грамадзянам Беларусі
У Латвіі хочуць забараніць выдаваць часовыя віды на жыхарства грамадзянам Беларусі і Расеі. Папраўкі да закона аб іміграцыі зараз разглядаюцца Соймам. Сёння, 31 сакавіка, прайшло першае чытанне. Мяркуецца, што закон будзе зацверджаны ў канчатковым чытанні 7 красавіка, паведамляе Delfi.
Законапраект прадугледжвае, што выдача пярвічных дазволаў на ВНЖ грамадзянам Беларусі і Расеі спыніцца да 30 чэрвеня 2023 года, павелдамляе reform.news. Пры гэтым абумоўлены шэраг выключэнняў. ВНЖ можа выдавацца:
– у сувязі з працаўладкаваннем, удзелам у праекце навуковага супрацоўніцтва, вучобай (на тэрмін не больш за год);
– калі замежнік мае альтэрнатыўны статус па законе аб прытулку;
– на тэрмін часовай абароны ў адпаведнасці з законам аб прыстанішчы;
– на тэрмін, на які над іншаземцам устаноўлена апека або ён сам назначаны апекуном грамадзяніна або неграмадзяніна Латвіі.