Дзяржрэгуляванне коштаў на прадукты ў Беларусі падоўжылі на тры месяцы
У Беларусі яшчэ на тры месяцы працягнулі дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на сацыяльна значныя тавары — да 29 чэрвеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Гэта значыць, што вытворцы павінны прытрымлівацца рэнтабельнасці не больш за 10% да ўзроўню мінулага года. Для імпарцёраў максімальныя надбаўкі захаваюцца на ўзроўні ад 15% да 30% — у залежнасці ад тавару.
Аптавікі і рознічны гандаль таксама будуць абмежаваныя па надбаўках, як і раней. У спісе тавараў, на якія будуць стрымліваць кошты, значацца сярод іншага пшанічная мука, аўсянка, пярлоўка, многія віды хлеба, вермішэль, локшыны, ялавічына і свініна (акрамя бескасцёвага мяса), куры, многія малочныя прадукты, дзіцячыя і дыетычныя кашы і кансервы.
Беларускае Радыё Рацыя
