Ва Украіне нацыяналізуюць 400 расейскіх і беларускіх вагонаў



Ва Украіне нацыяналізуюць 400 расейскіх і беларускіх вагонаў. Бюро эканамічнай бяспекі Украіны выявіла ў Чаркаскай вобласці 400 вагонаў, якія належаць расейскім і беларускім прадпрыемствам.

Фота: esbu.gov.ua

Таксама ў зоне мытнага кантролю выявілі вагон з электраабсталяваннем, якое належыць беларускаму прадпрыемству. Цяпер праводзіцца ацэнка кошту рухомага складу і абсталявання.

Украінская чыгунка і адміністрацыя вобласці будуць прымаць далейшыя рашэнні па нацыяналізацыі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.

Беларускае Радыё Рацыя