„Цмокi” на выездзе пацярпелі паразу ад „Пармы”
У матчы Адзінай лігі ВТБ пермская „Парма” узяла верх над менскімі „Цмокамі” з лікам 91:68. У складзе сталiчнай дружыны 17 ачкоў на свой рахунак запісаў Яўген Бялянкоў. „Цмокі-Менск” з трыма перамогамі і 11 паразамі ідуць на дзявятай пазіцыі
„Шахцёр” узяў верх „Металургам” і выйшаў наперад у серыі
Салiгорскi „Шахцёр” святкаваў перамогу над „Металургам” у трэцім матчы паўфінальнай серыі плей-оф Parimatch-Экстралігі — 4:2. Гарнякі выйшлі наперад у супрацьстаянні – 2:1.
Гансала Перэс Арсэ не мае намеру гуляць за „Мяшкоў Берасце”
Правы крайні „Адэмара” Гансала Перэс Арсэ не мае намеру далучацца да „Мяшкоў Берасце” у новым сезоне. Пра гэта паведамляе lanuevacronica.com. У канцы снежня лепшы бамбардзір чэмпіянату Іспаніі падпісаў кантракт з мяшкоўцамі. Але зараз гандбаліст не мае намеру адпраўляцца ў беларускі клуб. Па словах Перэса Арсэ, калі не здарыцца нічога экстраардынарнага, ён будзе выступаць за „Адэмар” і ў наступным сезоне. Кантракты з „Берасцем” таксама заключылі яшчэ два іспанскія гандбалісты — Сяргей Эрнандэс і Агусцін Касада.
Дэлегацыя Беларускай федэрацыі футбола прыняла ўдзел у 72-м кангрэсе ФІФА
Старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў, першы намеснік старшыні Юрый Вяргейчык і генеральны сакратар Сяргей Жардзецкі ў складзе дэлегацыі прынялі ўдзел у 72-м кангрэсе ФІФА, які адбыўся ў горадзе Доха. Як піша abff.by, асноўнымі пытаннямі ў парадку дня форуму сталі штогадовая справаздача ФІФА аб бягучай дзейнасці, абмеркаванне бюджэту арганізацыі на 2023 год і іншыя. Акрамя таго, кангрэс прыняў рашэнне зацвердзіць рускую мову ў якасці адной з афіцыйных моў ФІФА. Правядзенне 73-га кангрэса запланавана ў наступным годзе ў Аўстраліі ці Новай Зеландыі. У верасні 2023-га краіны сумесна прымуць чэмпіянат свету сярод жанчын.
У англійскай прэм’ер-лізе з наступнага сезона дазволілі рабіць 5 замен
Клубам АПЛ можна будзе праводзіць 5 замен за матч. Каманды лігі дамовіліся аб вяртанні правіла 5 замен з наступнага сезона. Замены можна будзе праводзіць тры разы падчас матча, а таксама ў перапынку. Пра гэта паведамляе сайт АПЛ. Таксама клубы зацвердзілі тэрміны летняга трансфернага акна. Яно адкрыецца 10 чэрвеня і закрыецца 1 верасня.
Беларускае Радыё Рацыя