Скаргі часам дапамагаюць?



У Пінску праваабаронца Алесь Рамановіч атрымаў ад міліцыі адказ на скаргу, якую яшчэ на пачатку сакавіка падаў у пракуратуру. Ён прасіў разабрацца ў тым, чаго міліцыянты адмовіліся прымаць ад яго перадачу для пінчукоў, якіх кінулі на 15 сутак у ізалятар за ўдзел у акцыі “Не вайне!”.

Адказ пракаментаваў праваабаронца:

– Адказ быў ужо з ГАУСА, і там было напісана, што яны мне адмовілі на падставе таго, што я не запоўніў гэту заяву, дзе ўказваецца каму адпраўляецца перадача і пералік, што ў ёй знаходзіцца. Гэта поўнае трызненне, таму што мяне проста не дапусцілі да таго кабінета, дзе  гэтая заява пішацца.

Алесь Рамановіч дадае, што галоўнае ў гэтай гісторыі іншае. Як толькі ён падаў скаргу ў пракуратуру, то ўжо на наступны дзень перадачы для арыштаваных пінчукоў пачалі прымаць.

Беларускае Радыё Рацыя