Вызваленыя шматлікія сёлы на Кіеўшчыне і Чарнігаўшчыне, але страчаны кантроль над горадам Ізюм
Ад акупантаў вызваленыя шматлікія сёлы на Кіеўшчыне і Чарнігаўшчыне, але страчаны кантроль над горадам Ізюм на Харкаўшчыне.
Пра гэта гаворыцца ў аператыўнай зводцы, апублікаванай сёння Генеральным штабам Узброеных сіл Украіны.
У Ізюме акупанты таксама разгарнулі пантонныя пераправы праз раку Северскі Данец, каб працягваць наступ.
Дэпутат Іванкаўскай сельскай рады Алег Берагавы апублікаваў фота з вызваленага Іванкава на Кіеўшчыне. Вызваленне Іванкава мае асаблівае значэнне, бо праз гэты населены пункт праходзіць адзіная дарога, па якой ішло забеспячэнне расейскіх частак у Бучы і Ворзелі. Цяпер яны апынуліся ў катле, і адступаць могуць толькі па пантоннай пераправе цераз раку Цецераў.
Беларускае Радыё Рацыя