Папа Рымскі не выключае візіту ў Кіеў
Размаўляючы з журналістамі на борце самалёта на шляху ў Мальту, Францішак сказаў, што такая прапанова «ляжыць на стале».
Сярод тых, хто апошнім часам даслаў Папу рымскаму запрашэнні наведаць сталіцу Украіны — мэр Кіева Віталь Клічко.
Па прыбыцці на Мальту, прамаўляючы перад уладамі і дыпламатычным корпусам, Францішак заклікаў «у ноч вайны, якая абрынулася на чалавецтва», не дазволіць «знікнуць мары аб міры».
Беларускае Радыё Рацыя