Беларусь будзе разьлічвацца з РФ за газ і нафту рублямі
Беларусь будзе плаціць Расеі за газ і нафту расейскімі рублямі. Ужо сёлета.
Пра гэта паведаміў прэмʼер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
„Мы перайшлі на разлікі ў рублях за энэрганосьбіты. Гэта вельмі важна, гэта тое, чаго мы дамагаліся вельмі доўга, — адвязка разлікаў ад даляра, зараз мы будзем працаваць у расейскім рублі”, — сказаў прэмʼер.
Нагадаю, што днямі лідары шэрагу краін ЕЗ адмовіліся разлічвацца з Масквой за энэрганосьбіты расейскімі рублямі, як гэтага запатрабаваў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Гэтае патрабаванне Крэмль вылучыў пасля ўвядзення санкцый супраць Расеі за вайну ва Украіне.