За сакавік у Беларусь прыбыла каля 10 тысяч украінцаў



За сакавік у Беларусь прыбыла каля 10 тысяч грамадзян Украіны – гэта афіцыйныя дадзеныя. Для большасці украінцаў Беларусь з’яўляецца транзітнай краінай, бо праз яе бежанцы накіроўваюцца ў Польшчу, Літву і Латвію. Тым не менш усім прапаноўваецца гуманітарная дапамога, якую арганізоўвае Чырвоны Крыж, пераважна з ахвяраванняў неабыякавых беларусаў.

Па ўсёй краіне ахвяраванні прымаюць рэгіянальныя аддзяленні. Так у Пінску жыхары актыўна намагаюцца дапамагчы уцекачам:

– Трывога, перажываю, безумоўна, хацелася б, каб усё максімальна шчасна, мірна з захаваннем жыццяў людзей. Некаторыя бытавыя рэчы, могуць ім спатрэбіцца.

– Проста жаль за людзей. Дзеці, сталыя людзі, ім трэба дапамагаць.

Таксама ў Беларускім Чырвоным Крыжы паведамляюць, што літаральна за апошні тыдзень рэзка павялічылася колькасць грашовых пераводаў на рахунак, сродкі з якога выдаткоўваюцца выключна на патрэбы бежанцаў з Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя