Батумі: Закрыйце неба над Украінаю!



Вялікая нядзельная акцыя ў падтрымку Украіны прайшла ў грузінскім Батумі пад лозунгам – Закрыйце неба над Украінаю.

Пра акцыю распавядае адзін з арганізатараў грузінскі грамадскі актывіст Ніко Кашэвадзэ:

– Плакаты „закрыйце неба!” людзі якія прыйшлі на акцыю паднялі над галавой. Мы просім увесь свет праявіць увагу да Украіны, дапамагчы Украіне, і ў першую чаргу закрыць неба над Украінай. Таму што гэта зараз нашмат важней, чым якая-небудзь іншая дапамога. Гінуць нявінныя людзі, гінуць дзеці! Мы супраць тых, у чыіх руках вырашыць гэтую праблему, хутчэй закрыць неба над Украінай!

Ніко Кашэвадзэ таксама ўзгадаў і грузінскіх жаўнераў, што загінулі за Украіну:

– У нас загінулі чацвёра хлопцаў на дадзены момант. Усе яны былі добраахвотнікамі, яны з’ехалі ва Украіну ваяваць. Некаторыя з іх ваявалі там з 2014 года. Некаторыя з іх былі не проста ваеннымі, а кіраўнікамі і стваральнікамі баталона „Азоў”, які цяпер наводзіць страх на рускіх фашыстаў. Таму гэтыя людзі для нас – героі. І ня толькі для нас, а для ўсёй Грузіі!

У акцыі прыняло ўдзел некалькі сотняў актывістаў з Грузіі, Украіны ды Беларусі, а таксама было некалькі актывістаў з Расеі, якія выйшлі, каб выказаць сваё «Не!» вайне ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя