МЗС уводзіць папярэдні запіс на апастыль
Міністэрства замежных спраў Беларусі з 5 красавіка ўводзіць на часовай аснове папярэдні запіс грамадзян для ажыццяўлення працэдуры прастаўлення апастыля / легалізацыі афіцыйных дакументаў. Аб гэтым паведамляе прэс-служба ведамства.
У міністэрстве растлумачылі, што такое рашэнне прынята з-за вялікай колькасці зваротаў. Журнал запісу на прыём знаходзіцца на пасту аховы ў Галоўным консульскім упраўленні МЗС (вул.Карла Маркса, 37а).
Запіс на прыём вядзецца па рабочых днях з 10.30 да 12.00 (не больш за 50 чалавек або 150 дакументаў за дзень). Іншагароднія заяўнікі могуць быць прыняты як па папярэднім запісе, так і ў парадку жывой чаргі, праз аднаго наведвальніка, запісанага на прыём, пасля прад’яўлення пашпарта з адпаведнай рэгістрацыяй.
Для захавання чарговасці прыёму ў МЗС просяць заяўнікаў, якія запісаліся загадзя, у дзень прыёму мець пры сабе пашпарт або вадзіцельскае пасведчанне.
Прыём дакументаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з папярэднім запісам па рабочых днях з 08.00 да 10.30; выдача дакументаў з 15.00 да 16.00.