Лукашэнка: Трэба ўсё ж разабрацца з IT-паркамі і з гэтымі айцішнікамі
Аляксандр Лукашэнка мае намер разабрацца з ПВТ. Ён мае намер правесці нараду з рэзідэнтамі парка і прыняць шэраг рашэнняў. Аб гэтым ішла размова 4 красавіка ў час даклада па праекту ўказа аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі.
Па словах Лукашэнкі, яму дакладваюць аб адтоку кадраў з ПВТ.
«У свой час без усялякай моды стварылі Парк высокіх тэхналогій. Ён сваю ролю згуляў і гуляе ў наш час. Я хачу, каб вы сёння гэтую тэму закранулі і праінфармавалі мяне, што там адбываецца ў гэтым парку, наколькі там тэндэнцыя адтоку кадраў. Як мяне інфармуюць: такі ўжо там адток, што заўтра загіне Беларусь без айцішнікаў», – сказаў Лукашэнка, перадае яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, трэба паглядзець на ад’езд праграмістаў з пункту гледжання бяспекі, а таксама разабрацца з тэхналогіямі і айцішнікамі.