Праваабаронец Алесь Рамановіч заявіў пра катаванні ў пінскім ІЧУ



Праваабаронец і актывіст Руху „За Свабоду” Алесь Рамановіч заявіў пра катаванні ў пінскім ІЧУ. Яго затрымалі ў Пінску пад час прагулкі па цэнтры горада за значок з „Пагоняй”.  

У мясцовым ІЧУ яго змясцілі аднаго ў пяцімесцавую камеру і стварылі там практычна невыносныя ўмовы: катавалі адсутнасцю сна, холадам, адмаўляліся вадзіць у прыбіральню.

„Хацелі мяне запужаць, вывесці з сябе. Стварылі камеру катаванняў, толькі што не прымянялі фізічную сілу”, — сказаў правабаронца.

Пры гэтым саму справу накіравалі на дапрацоўку. Алесь Рамановіч зараз на волі, але ў яго канфіскавалі тэлефон.