Еўракамісія пацвердзіла візіт фон дэр Ляен у Кіеў
Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен наведае Кіеў перад канферэнцыяй донараў для Украіны, якая пройдзе ў Варшаве 9 красавіка.
У Кіеве яна сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Падчас паездкі яе будзе суправаджаць кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Еўразвязу Жазэп Барэль.
Пра гэта сёння паведаміў афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі.
9 красавіка ў Варшаве пройдзе канферэнцыя донараў Stand Up For Ukraine з мэтай збору сродкаў для ўкраінскіх уцекачоў і ўнутраных мігрантаў. Канферэнцыя праводзіцца паводле ініцыятывы фон дэр Ляен, а таксама прэм’ер-міністра Канады – Джасціна Трудо.