Чарговы суд над палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк
Пачаўся чарговы суд над Палінай Шарэндай-Панасюк.
Працэс адбываецца ў закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскай жаночай калоніі. Нікога з родных і сяброў на „суд” не прапусцілі, паведаміў у ФБ муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда.
Вядома, што пракурор запрасіў для Паліны дадатковы год зняволення. Таксама яе чакае перавод у магілёўскую „крытую” турму. Вырак „суду” будзе агучаны заўтра, 7 красавіка, а 15 гадзіне.
Як піша Андрэй, ягоная жонка па-ранейшаму лічыць сябе не зняволенай, а ваеннапалоннай і далей працягвае барацьбу.
Беларускае Радыё Рацыя