Сем краін гатовыя абмяркоўваць гарантыі бяспекі для Украіны
Сем краін гатовыя абмяркоўваць змест міжнароднага пагаднення па гарантыях бяспекі для Украіны. Пра гэта Уладзімір Зяленскі расказаў у інтэрв’ю турэцкаму выданню Habertürk.
„ЗША, Вялікабрытанія, Турцыя, Польшча, Германія, Францыя, Ізраіль — гэта яшчэ не ўсе гаранцёры, але я назваў тыя краіны, якія гатовыя прыязджаць і абмяркоўваць спіс гарантый бяспекі”, — цытуе яго словы УНІАН.
Зяленскі лічыць першым крокам сустрэчу з гарантамі. Потым павінна быць выпрацаванае аб’яднанае разуменне гарантый бяспекі. І толькі пасля гэтага — кантакты з Расеяй.
Ён дадаў, што частка краін гатовыя падтрымліваць Украіну цалкам, а частка — не. Меавіта таму і патрэбная сустрэча на роўні дарадцаў, дзе абмяркуюць пункты патэнцыйнага дакумента.
Фота: president.gov.ua