Пра Гары Потэра, якога не будзе ў Расеі
Расейцы не змогуць чытаць электронныя кнігі пра чараўніка Гары Потэра. З 8 красавіка кніжныя сервісы “Літрэс” і Mybook здымаюць з продажы серыю кніг Джоан Роўлінг. Кнігарні робяць гэта, сыходзячы з патрапабавання праваўладальніка, якім з’яляецца выдавецтва, створанае Джоан Роўлінг. Як жартуюць некаторыя СМІ, у Расеі проста ёсць свой Вальдэморт.
Нагадаю, раней Пуцін параўнаў Расею з аўтаркай кніг пра Гары Потэра. Нібыта Расія стала ахвярай “культуры адмены”, калі чалавек ці група пазбаўляюцца падтрымкі і асуджаюцца. На гэта Джоан Роўлінг адказала вельмі рэзка. Маўляў, забойцу не варта станавіцца крытыкам заходняй культуры адмены. Таксама нядаўна аўтарка кніг пра Гарыі Потэра ахвяравала больш за 1 мільён долараў на ўкраінскіх дзяцей. А цяпер вось заснаванае ёй выдавецтва запатрабавала зняць з продажу электронныя кнігі. Цяпер аматарам вайны давядзецца замест займальных твораў пра Гары Потэра чытаць вершы паэта чыстага мастацтва Фета, які прапагандаваў незалежнасць мастацтва ад палітыкі. А не Джоан Роўлінг, якая палітыкай вельмі цікавацца і творы якой паказваюць змаганне з дыктатарам Вальдэмортам. Таксама адэпты “рускага міра” могуць пачытаць пра тое “Кому на Руси жить хорошо”. Альбо ўзгадаць, “что такое хорошо, а что такое плохо”.Дарэчы, іншыя заходнія пісьменнікі таксама пачынаюць адмаўляцца друкаваць свае новыя кнігі ў Расеі. Сярод іх – Стывен Кінг, Ніл Гейман, аўтар дэтэктыўных раманаў Лінвуд Барклай.