У Польшчы дыскрымінуюць беларусаў праз саўдзел Беларусі у вайне з Украінай
Нягледзячы на намаганні дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай і беларускай дыяспары ў Польшчы па вырашэнню пытання дыскрымінацыі беларускіх бежанцаў, выпадкі дыскрымінацыі беларусаў працягваюць з’яўляцца.
Тое, што Лукашэнка дазволіў скарыстаць тэрыторыю Беларусі для агрэсіі Расеі супраць Украіны, дарам для беларусаў не прайшло, кажа бежанка з Украіны, беларуская валантэрка Аліса Осіпава:
– Учора мяне не пусцілі ў гэты гуманітарны пункт валантэрскі. Я таксама валантэр, і ў мяне з польскім валантэрамі былі невялкія канфлікты. Яны рабілі выгляд, што яны ўвогуле не разумеюць. Яўген Малахоўскі. Я дапамагала яму знайсці кватэру ў Кракаве і ў Катавіцах. Ён тэлефанаваў, размаўлялі па-ангельску. Але калі гаспадары кватэры даведваліся, што ён беларус, то пачыналі адмаўляць.
Паводле Алісы Осіпавай, ёсць беларусы, у якіх складаная адаптацыя і такія выпадкі яшчэ больш абвастраюць сітуацыю. Хочацца, каб палякі не ўспрымалі пацярпелых ад дыктатара Лукашэнкі беларусаў як яго пасобнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя