Ва Украіне арыштаваныя 17,8 тысячы грузавых вагонаў з Беларусі і Расеі



Офіс Генпракурора Украіны паведамляе, што было „забяспечана накладанне арышту на 17800 вагонаў, якія належаць прадпрыемствам РФ і Рэспублікі Беларусь”.

Падкрэсліваецца, што зроблена гэта „ў рамках расследавання крымінальнай вытворчасці па факце наўмыснага ўхілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах” (падрабязнасці справы не паведамляюцца). Вагоны арыштаваны судом як „сродак злачынства”. Цяпер вырашаецца пытанне пра іх канфіскацыю на карысць украінскай дзяржавы. Следства праводзіць Бюро эканамічнай бяспекі.

На працягу апошніх тыдняў з’яўлялася інфармацыя, што Украіна канфіскуе сотні вагонаў і цыстэрнаў з Беларусі і Расеі, якія апынуліся на ўкраінскай тэрыторыі. Пра гэта заяўлялі Дзяржаўнае бюро расследаванняў і Бюро эканамічнай бяспекі, а таксама Украінская чыгунка.

Беларускае Радыё Рацыя