Урсула фон дэр Ляен і Жазэп Барэль наведалі Бучу



Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль і прэмʼер-міністр Славакіі Эдуард Гегер завяршылі свой візіт ва Украіну.

Сярод іншага яны прыязджалі і ў Бучу, паведаміў прэмʼер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль: «Я паказаў… зверствы, учыненыя расейскімі вайскоўцамі над цывільнымі ўкраінцамі. Мы ніколі не прабачым ворагу гэтых злачынстваў. Супольна працуем з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, каб як мага хутчэй спыніць агрэсара».

Падчас візіту Урсула фон дэр Ляен заявіла, што ўкраінскую заяўку на ўваход у Еўразвяз хочуць прадставіць Радзе ЕЗ ужо ўлетку.

Фота: t.me/Denys_Smyhal