З 1 чэрвеня для беларусаў падвысяць некаторыя тарыфы на электрычнасць
Чакаецца і новаўвядзенне па аплаце за прыродны газ. У Беларусі для арганізацый плануюць зменшыць тарыфы на прыродны газ. Прычына – пераход на разлік за яго з Расеяй у расейскіх рублях. Для насельніцтва, як паведамілі ў Мінэнерга, не прадугледжана такая магчымасць. Пры гэтым для фізічных асоб з 1 чэрвеня чыноўнікі маюць намер увесці раней анансаваныя новаўвядзенні па аплаце за спажыты прыродны газ і электраэнергію.
З 1 чэрвеня падвысяць некаторыя тарыфы на электраэнергію. Гаворка пра тарыфы для абагравання жылля электрычнасцю – як прыватных дамоў, так і кватэр у шматкватэрных жылых дамах. Гэта планавае павышэнне, якое было анансавана ў канцы мінулага года. Беларусы, якія жадаюць абаграваць жыллё электрычнасцю, могуць выбраць адзін з трох тарыфаў. Усе яны вырастуць з 1 чэрвеня.