З пачатку вайны Украіну пакінулі больш за 4 мільёны 400 тысяч чалавек
З пачатку вайны 24 лютага Украіну пакінулі больш за 4 мільёны 400 тысяч чалавек, вынікае са звестак на сайце агенцтва ААН па справах уцекачоў на 9 красавіка.
Большасць з іх выехалі ў Польшчу — гэта больш за 2,5 млн чалавек. Звыш 671 тысячы чалавек адправіліся ў Румынію, 413 тысяч — у Вугоршчыну, 406 тысячы чалавек — у Малдову, 373 тысячы — у Расею, 307 тысяч — у Славакію і 19 тысяч — у Беларусь.
На пачатак 2022 году на тэрыторыі Украіны пражываў 41 мільён чалавек.
Вярхоўны камісар ААН па справах уцекачоў Філіпа Грандзі раней назваў хвалю ўцекачоў з Украіны «самым маштабным крызісам з уцекачамі ў Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны».
З пачатку вайны Расеі супраць Украіны, паводле зьвестак Упраўленьня вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, ва Украіне загінулі 1626 чалавек, раненні атрымалі 2267 чалавек.