Беларуская бежанка з Украіны: У лагеры бежанцаў у Гдыні досыць камфортна



Беларуская бежанка з Украіны Аліса Осіпава стала валанцёрам у лагеры бежанцаў у Гдыні. Дзяўчына дапамагае людзям, у большасці з Украіны, уладкавацца і адаптавацца. Але найбольшая яе ўвага аддаецца дзецям бежанцаў.

З украінцамі добрыя адносіны, умовы цалкам для бежанцаў добрыя, але некаторыя вяртаюцца ва Украіну, кажа Аліса Осіпава:

– Лагер дастаткова круты, амаль усё ёсць. Чыста і людзей не так шмат. У Гдыні ў гэтым лагеры ёсць усё. Але на мінулым тыдні з’ехала 11 чалавек. Яны кажуць, што не могуць знайсці працу. І таксама нам сказалі, што дапамогу ў 300 злотых трэбна чакаць 2 месяцы. Гэтыя людзі кажуць, мы не будуць столькі чакаць. Кажуць, мы хочам святкаваць Вялікдзень на радзіме.

Паводле Алісы Осіпавай, яна, як ніхто, добра разумее ўкраінцаў. Бо сама бежанка двойчы і вельмі чакае таго моманту, каб вярнуцца дамоў.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя