Апублікаваны ўказ аб новых паўнамоцтвах Мінсувязі Беларусі



Мінсувязі будзе каардынаваць лічбавую палітыку ў Беларусі, аб чым афіцыйна апублікаваны ўказ. Пераходны перыяд для ведамства зойме паўгода, паведамляе officelife.media.

Міністэрства, напрыклад, абавязанае рэгуляваць стварэнне розных дзяржаўных інфармацыйных сістэм і лічбавых платформ. Ведамства будзе ўдзельнічаць у распрацоўцы навучальных праграм ВНУ і каледжаў, для дадатковай адукацыі дарослых. Акрамя таго, Мінсувязі будзе вызначаць адзіную тэхнічную і тэхналагічную палітыку лічбавага развіцця. Гэта датычыцца экасістэм лічбавай эканомікі, у тым ліку адзінай архітэктуры дзяржаўных лічбавых платформ і да т.п.

Таксама ва ўказе прапісаны пасады асоб, якія ўваходзяць у савет ПВТ. На чале павінен быць першы віцэ-прэм’ер (цяпер – Мікалай Снапкоў), а намеснікам – дырэктар адміністрацыі ПВТ (Усевалад Янчэўскі).