Мільёны курэй загінулі ад голаду на акупаванай Расеяй птушкафабрыцы Чарнабаеўкі
Гэта найбуйнейшая ў Еўропе птушкафабрыка.
Больш за чатыры мільёны курэй Чарнабаеўскай птушкафабрыкі загінулі ад голаду пасля таго, як расейскія вайскоўцы вывелі са строю мясцовую электрастанцыю.
Пасля адключэння мясцовай электрастанцыі перастала працаваць аўтаматызаваная сістэма кармлення птушак. У выніку ад голаду масава загінулі куры і кураняты, паведамляе The Wall Street Journal.
Найбуйнейшая ў Еўропе птушкафабрыка аказалася на тэрыторыі, акупаванай ВС РФ яшчэ 26 лютага і была адрэзана ад ланцужкоў пастаўкі корму для птушак.