Марш і мітынг у грузінскім Батумі



Некалькі соцен чалавек пранялі ўдзел у акцыі, што адбылася ў грузінскім Батумі.

Гэтым разам акцыя адбылася ў незвычайным фармаце ў выглядзе шэсця па цэнтральным вуліцам Батумі і яе ўдзельнікі завіталі ў суправаджэнні паліцыі на прыбярэжны бульвар, дзе звычайна гуляюць турысты. Тут адбыўся стыхійны мітынг, на якім выступалі бежанцы з Украіны.

Кажа бежанка з Харкава Ірына Белікава:

– Пад абстрэламі, калі гучаць сірэны, ляцяць самалёты, нам трэба было даехаць да вакзала. У гэты час як раз бамбілі цэнтр. Гэта як раз вось гэтыя дні – 3-4 сакавіка. Як раз напярэдадні быў разбіты Палац працы і іншыя гістарычныя будынкі ў цэнтры. І каб даехаць, трэба было рызыкаваць жыццём, каб дабрацца да вакзала. Першы цягнік мы прапусцілі, таму што мы не змаглі ў яго трапіць. Вялікая колькасць людзей спрабавала трапіць у гэты цягнік. Гэта былі толькі жанчыны, некаторыя з малымі дзецьмі.

Па словах Ірыны, яны вельмі ўдзячныя валанцёрам, якія дапамагалі ёй, калі яна перабралася ў Польшу.

– Працавалі прафесіяналы, якія здолелі арганізаваць гэтую прастору. Былі лекары, былі псіхолагі, былі святары. Было наладжана харчаванне.

Жанчына цягам трох дзён у Варшаве змагла набыць квіток на самалёт і даляцець у Кутаісі, адкуль яна перабралася ў Батумі і цяпер у бяспецы ад вайны.

Беларускае Радыё Рацыя