Анонс: 12-га красавіка «Госць Рацыі» – Ганна Лазар



У беластоцкай галерэі «Арсенал» працягвае працу выстава сучасных беларускіх мастакоў «Калі сонца нізка – цені доўгія». Гэта выстава павяртала актуальнасць дыскурсу беларускай павесткі на фоне вайны ва Украіне, у тым ліку з-за публічнага абмеркавання становішча мастачак з Беларусі і Украіны, якое транслявалася праз Інтэрнэт на неабмежаваную аўдыторыю.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцяй Рацыі» – мадэратаркай беларуска-украінскай сустрэчы мастачак і куратаркай Музея мастацтва з Лодзі Ганнай Лазар пра тое, якое яно сучаснае беларускае мастацтва і як у ім выражаецца пратэст, у чым каардынальнае адрозненне Украіны ад Беларусі, ці ўдзельнічае Польшча ў ратававанні мастацкіх каштоўнасцяў з Украіны і наколькі патрэбная дзяржаўная падтрымка для культуры.  

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам куратаркі Музея мастацтва з Лодзі Ганны Лазар, слухайце ў аўторак, 12-га красавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 8.10 адпаведна.