Роберт Цыбароўскі: Рышард Качароўскі – важная постаць для разумення гісторыі Беларусі і Падляшша
У кабінеце прэзідэнта Качароўскага ва ўніверсітэце ў Беластоку адбылося ўрачыстае пасяджэнне ў памяць ахвяр Смаленскай катастрофы. Важнасць асобы Прэзідэнта Рышарда Качароўскага для гісторыі Беларусі, Літвы і Польшчы падкрэсліў рэктар Беластоцкага ўніверсітэта Роберт Цыбароўскі.
-Наша месцазнахрджанне — гэта нішто іншае, як наша супольная гісторыя, як і часы, якія нас аб’ядноўвалі. Жыццё светлай памяці прэзідэнта – гэта свайго роду адкрыццё таго, што на крэсах адбывался. Трэба адзначыць, што вельмі шмат людзей трапіла ў Сібір, пасля выехала, пасля трапіла ў эміграцыю. Гэта такі вызначальнік лёсу многіх людзей, якія жылі і жывуць у Падляшскім рэгіёне, маюць сваю гісторыю.
Таксама рэктар Беластоцкага ўніверсітэта пацвердзіў мажлівасць навучання беларусаў ва ўстанове на фоне вайны Расеі ва Ўкраіне:
-Зараз найбольшая група замежных студэнтаў у нас – гэта студэнты з Беларусі. Нічога не змянілася, працуем як і працавалі. Вядома, што сітуацыя, перадусім, ваенная і палітычная накладвае адбітак. Маем надзею, што хутка ўсё завершыцца і вернемся да нармальнага жыцця.
Па словах Роберта Цыбароўскага, пасля нядаўняга размяшчэння ў кампусе кабінет Качароўскага адкрыты для наведвання ўсімі зацікаўленымі па адрасе ўніверсітэцкай бібліятэкі: Беласток, вул. Канстанціна Цыялкоўскага, 1R. Уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя, Беласток