Дзеці з беларускай нядзельнай школкі ў Беластоку пачалі рыхтавацца да свята Купалле



У Беластоку працягвае працу нядзельная школка беларускіх традыцыяў. Яе навучэнцы развучваюць беларускія песні і танцы, ладзяць традыцыйныя народныя святы. Зараз дзеці рыхтуюцца да свята Купалле.

Кажа настаўніца нядзельнай школкі Юлія Собаль:

– Мы зараз плануем зрабіць Купалле – пошукі папараць-кветкі. Свята адбудзецца недзе прыканцы чэрвеня – напачатку ліпеня. Дзеці будуць спяваць, шукаць папараць-кветку. Будзе цёмная сіла, якую пераможа добрая сіла. Будуць гучаць купальскія песні. Будзем паліць вогнішча, скакаць праз агонь. І гэтак далей.

Навучэнцы нядзельнай школкі ўжо правялі свята Гукання вясны і абрад калядавання. Школкай апякуецца фонд сацыяльных, культурных і адукацыйных ініцыятываў «2020».

Фота з ФБ Беларускай дыяспары ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя