Rzeczpospolita: Анджэя Пачобута трымалі ў аддзяленні “для смяротнікаў”
Польскае выданне Rzeczpospolita піша пра палітвязня Анджэя Пачобута – журналіста, актывіста Саюза палякаў у Беларусі, які больш за год знаходзіцца за кратамі па так званай “польскай справе”.
Паводле выдання, якое спасылаецца на былога сукамерніка Пачобута, у перыяд з 14 красавіка па 21 траўня 2021 года Анджэя Пачобута ўтрымлівалі ў следчым ізалятары на Валадарскага ў частцы, дзе свае апошнія дні праводзяць асуджаныя на смерць.
Rzeczpospolita звяртае ўвагу, што ў той самы час ажыццяўляліся актыўныя намаганні па вызваленні арыштаваных актывістаў Саюза палякаў, афіцыйны Менск паставіў умовы – свабода – ўзамен за выезд з Беларусі. Тры актывісткі пагадзіліся на гэта і былі вывезеныя ў Польшчу. Старшыня Саюзу Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут – адмовіліся. Борыс цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам.