Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з калоніі ў СІЗА-3
Сёмага красавіка ў гомельскай калоніі асудзілі палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле.
Паліну перавялі ў гомельскі СІЗА-3 да разгляду апеляцыйнай скаргі, а потым этапуюць у так званую “крытую” турму.