«На Беласточчыне я вечны» – рэпартаж Улі Шубзды і Юркі Ляшчынскага – частка 2
Бандары, Белавежа, Беласток і Беларусь – гэта самыя важныя словы і месцы, якія вызначалі жыццёвы і творчы шлях Аляксандра Баршчэўскага. Літаратар, навуковец і паэт Алесь Барскі пайшоў з жыцця 28 саквіка. Апошняе развітанне прайшло на прыходскіх могілках у Юшкавым Грудзе, непадалёк ад яго родных Бандароў.