Таццяна Рудоўская: дом да вайны і пасля разбурэнняў
Яны з мужам пабудавалі на дачным участку ў рысе Чарнігава прыгожы дом. 4 гады таму памёр муж Таццяны з якім яны выгадавалі дзвюх дочак, якія падарылі дзвюх унучак. Таццяна павінна была ў гэтым годзе выйсці на пенсію і перабрацца жыць з кватэры ва ўтульны, прыгожы дом.
Таццяна Рудоўская ў час вайны
Але мары жанчыны перарвала страшная вайна. 20 сутак з унучкай у бомбасховішчы. Яе дом знішчаны, як і магіла мужа расейскімі фашыстамі. Разбамбілі не толькі Чарнігаў, але і могілкі. Таццяне з унучкай удалося дабрацца да Варшавы, тут іх чакала дачка з зяцем. Цяпер адно жаданне, каб вораг быў выгнаны з іх зямлі. Планаў іншых няма. Таццяне хочацца крычаць, чытаючы ў інтэрнэце тых, хто за вайну ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя