Банкі ўзнялі стаўкі па крэдытах, некаторыя – прыпынілі крэдытаванне
З пачатку сакавіка ў Беларусі большасць банкаў прыпыніла крэдытаванне, а астатнія паднялі гадавую стаўку рэфінансавання і пайшлі на зніжэнне сумаў выплат. Перадусім гаворка пра крэдыт на будаўніцтва і спажывецкія патрэбы. Цяпер гадавыя стаўкі вагаюцца ад 12% да 43%.
„У сённяшніх умовах браць нейкія пазыкі – непрадбачліва”, – так мяркуюць жыхары Пінска:
– Ніколі не браў, не звязваўся з гэтай справай. Не ведаю як людзі будуць расхлёбваць усё гэта, цяжка ім будзе.
– Я б цяпер не браў крэдыт, але ўжо позна, трэба было браць у мінулым годзе. Залежыць на што браць крэдыт, каліт гэта на жыллё, я думаю, што дзяржава распрацуе праграмы субсідавання ці адтэрміновак жылля. Калі гэта на нейкія рэчы раскошы, то думаю не варта.
– Зараз браць не варта, бо працэнтная стаўка вырасце.
– Не галадаю канешне, але трэба неяк выкручвацца. Новых крэдытаў канешне не набіраю.
Пакуль стабілізацыі ў банкаўскай сферы не прагназуецца, але ў Нацыянальным банку не выключаюць, што нейкая сістэма ільготаў можа быць уведзеная.
Беларускае Радыё Рацыя