„Прыёрбанк” аўтаматычна падоўжыць тэрміны дзеяння картак на год



Рашэнне тычыцца крэдытных і дэбетавых картак. Яно не распаўсюджваецца на карты „Бумеранг”, Visa Electron, Visa Classic з індывідуальным дызайнам, „Белкарт-Стандарт” і крэдытныя карткі Visa Classic.

Пры аплаце пакупак у анлайн-крамах і запаўненні рэквізітаў падоўжанымі картамі неабходна ўводзіць той месяц і год, які пазначаны на картцы.