Вайна ва Украіне пагражае голадам адной пятай чалавецтва
Вайна Расеі супраць Украіны можа давесці да беднасці і голаду адну пятую частку насельніцтва Зямлі, заявіў генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антонію Гутэрыш 14 красавіка.
Пра гэта ён заявіў у сваім твітары, распаўсюдзіўшы матэрыял аб глабальных наступствах расейскай агрэсіі.
«Вайна ва Украіне можа адкінуць звыш пятай часткі чалавецтва за рысу беднасці, галечы і голаду ў маштабах, якіх не бачылі дзесяцігоддзямі», — перасцярог старшыня ААН. Гутэрыш назваў мір «адзіным доўгатэрміновым рашэннем», каб пакласці канец вайне і яе ўплыву на найбольш бедныя і ўразлівыя краіны свету.
Генеральны сакратар не згадаў Расею ў сваім паведамленні, на што звярнулі ўвагу некалькі каментатараў. У прыватнасці, былая прэс-сакратарка ўкраінскага прэзидэнта Юлія Мендэль адзначыла, што ў кантэксце глабальнага крызісу, якім пагражае вайна, згадваецца толькі Украіна.
Беларускае Радыё Рацыя