Цэнтрабанк Расеі прыняў меры для працягу аперацый з беларускім доўгам



Цэнтрабанк Расеі прыняў шэраг мер па пашырэнні магчымасцей банкаўскай сістэмы па крэдытаванні эканомікі. Некаторыя з іх датычацца Беларусі.

У перыяд да 31 снежня 2022 года выключаецца прымяненне каэфіцыента рызыкі 150 працэнтаў па патрабаваннях ў рублях і валюце да крэдытных арганізацый Беларусі пры разліку нарматываў па стандартным падыходзе. Акрамя таго, такі каэфіцыент не будзе прымяняцца па патрабаваннях да Беларусі і Нацбанка Беларусі ў рамках стандартнага і фіналізаванага падыходаў. Меры прыняты ў сувязі са змяненнем краінавых ацэнак па класіфікацыі экспартных крэдытных агенцтваў і пагаршэннем крэдытных рэйтынгаў. У выніку ў РФ захаваецца магчымасць праводзіць аперацыі з беларускімі абавязацельствамі.

„Гэтая мера знізіць ціск на капітал банкаў-крэдытораў і падтрымае міжбанкаўскае крэдытаванне, а таксама дасць магчымасць прадоўжыць аперацыі з інструментамі суверэннага доўгу Рэспублікі Беларусь”, – растлумачылі ў Цэнтрабанку Расеі.