Украіна выступіць замест Расеі на чэмпіянаце свету па валейболе
Зборная Украіны па валейболе зойме месца каманды Расеі на чэмпіянаце свету 2022 года. Працэдура лёсавання не будзе праводзіцца нанова. Такім чынам, украінцы зоймуць месца расейцаў у групе А пад першым сеяным нумарам. Раней прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў, што ЧС-2022 па валейболе яго краіна прыме сумесна са Славеніяй. Чэмпіянат свету павінен быў прайсці з 26 жніўня па 11 верасня ў Расеі. У сакавіку 2022 года FIVB пазбавіла Расею права правядзення турніру з-за вайны ва Украіне.
Федэрацыі 21 краіны запатрабавалі не дапускаць Беларусь і Расею да кангрэса ІСУ
Нацыянальныя федэрацыі 21 краіны запатрабавалі ад Міжнароднага саюза канькабежцаў (ІСА) не дапускаць прадстаўнікоў Расеі і Беларусі да ўдзелу ў кангрэсе арганізацыі летам 2022 года. Акрамя таго, федэрацыі патрабуюць забараніць прадстаўнікам Расеі і Беларусі вылучаць кандыдатуры на любыя выбарныя пасады ў рамках маючага адбыцца кангрэса.
Сяргей Ігнатовіч перайшоў у «Іслач»
Экс-брамнік „Менска” Сяргей Ігнатовіч падпісаў кантракт з „Іслаччу” да канца сезона. 29-гадовы галкіпер з’яўляецца выхаванцам менскага «Дынама». У 2020 годзе Ігнатовіч гуляў за берасцейскае «Дынама», з якім выйграў Суперкубак Беларусі і стаў фіналістам Кубка краіны. У мінулым сезоне бараніў колеры „Менска”. На рахунку Ігнатовіча – 69 матчаў у вышэйшай лізе Беларусі.
Беларускі абаронца Аляксандр Сачыўка падпісаў кантракт з менскім „Дынама”. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Апошнія чатыры сезоны Сачыўка правёў у „Шахцёры”. У вышэйшай лізе-2021 ён згуляў 19 матчаў, забіў тры галы і аддаў дзве дзейсныя перадачы.
Беларускае Радыё Рацыя