Вайна і… вера (2)



Пас­халь­ны час ня­се вык­лі­кі для ўсіх нас. Вя­до­ма, са­мыя важ­ныя і веч­ныя з іх — гэ­та ўбі­ран­не і вы­нош­ван­не ў са­бе той ма­гут­нас­ці ўчын­ку Сы­на Бо­жа­га — Ісу­са Хры­ста, які, рас­пя­ты на кры­жу за ад­куп­лен­не гра­хоў ча­ла­ве­цтва і на­ша пра­ва да веч­на­га збаў­лен­ня, уваск­рэс па­вод­ле апі­сан­няў на трэ­ці дзень. У ад­роз­нен­ні ад ней­ка­га, ча­сам ра­дас­на­га ча­кан­ня ка­ляд­ных свят, над ве­лі­код­ным пе­ры­я­дам рас­цяг­ва­ец­ца аў­ра пры­ці­шэн­ня, па­ку­ты, бо­лю ка­та­ван­ня і смер­ці. Жыц­цё­выя ча­ла­ве­чыя сла­бас­ці на фо­не Хры­сто­вых кро­каў і ву­чэн­ня як у ка­лей­да­ско­пе па­каз­ва­юць, як важ­ным з’яў­ля­ец­ца не­па­хіс­насць у выт­рым­цы ў ве­ры дзе­ля жыц­ця веч­на­га і вы­ка­нан­ня за­ко­наў Бо­жых на зям­лі, ха­ця б ас­ноў­ных дзе­ся­ці, біб­лей­ных за­па­ве­дзей. Грэш­насць на­шых учын­каў у што­дзён­ным жыц­ці па­каз­вае, як сла­бы­мі і бед­ны­мі ду­хам з’яў­ля­ем­ся ў ім­г­нен­ным зям­ным пра­мі­нан­ні. 

Та­му вель­мі ча­ста за на­шы па­ра­зы ці кло­па­ты вель­мі хут­ка аб­ві­на­вач­ва­ем з хо­ду Уся­выш­ня­га, які, па­вод­ле нас, па­ві­нен аба­вяз­ко­ва кож­на­га з нас бе­зу­пын­на аб­дор­ваць толь­кі сва­ёй ла­скай. На­ша эга­цэн­т­рыч­ная на­ту­ра не хо­ча ўспры­маць сва­іх вып­ра­ба­ван­няў і пе­ра­жы­ван­няў як част­ку Бо­жа­га пла­на, але як толь­кі сваю адзі­ную і вык­люч­ную са­ма­рэ­а­лі­за­цыю. Бач­на як ча­ста ім­к­нен­не за зям­ны­мі пры­ваб­нас­ця­мі і фаль­шы­вы­мі ба­гац­ця­мі зак­ры­вае на­шы сэр­цы і ду­шы на боль і тра­ге­дыі ча­ла­ве­ча­га ро­ду. Так­са­ма най­блі­жэй­ша­га — ся­мей­ні­каў ці сяб­роў. На жаль, не­ад’­ем­най част­кай зям­ной гі­сто­рыі люд­ско­га жыц­ця з’яў­ля­юц­ца вой­ны. Час хрыс­ці­ян­скай уні­вер­саль­нас­ці спер­са­на­лі­за­ваў іх перш за ўсё да зям­но­га вы­мя­рэн­ня. Іды­лі­яй спа­кою і бяс­пе­кі за­ста­ец­ца рай як кра­і­на шчас­лі­вас­ці, да якой мо­жам па­вяр­нуц­ца, дзя­ку­ю­чы на­ша­му пра­віль­на­му жыц­цё­ва­му шля­ху. Уз­на­га­ро­да за ка­ру пер­ша­род­на­га гра­ху Ада­ма і Евы на­ват най­больш зня­ве­ра­ным з уз­ро­стам зда­ец­ца ма­быць той адзі­най на­дзе­яй, за ўсе рас­ча­ра­ван­ні пры зям­ным жыц­ці. Воб­раз страш­на­га Бо­жа­га су­да ўжо звыш два ты­ся­ча­год­дзі так моц­на ўздзей­ні­чае на ўяў­лен­не хрыс­ці­ян­скай мі­фа­ло­гіі і рэ­лі­гій­най на­ву­кі. Хры­сто­вае Уваск­рэ­сен­не гэ­та ме­на­ві­та рэ­аль­ны воб­раз пе­ра­мо­гі жыц­ця над смер­цю. Вый­г­рыш даб­ра над злом вель­мі вы­дат­на зра­зу­ме­лы і пры­ваб­лі­вы сва­ёй да­ступ­нас­цю, ня­гле­дзя­чы на ра­ней­шыя ба­гац­ці, гра­мад­скі ста­тус, ці на­ват грэш­нае жыц­цё. Гэ­та не­паз­беж­ныя сум­нен­ні і пы­тан­ні кож­на­га ча­ла­ве­ка, які ра­ней ці паз­ней па­чы­нае на па­ча­так з са­мім са­бою ме­та­фі­зіч­ныя раз­мо­вы. 

Але ра­ней бы­ва­ла па-ін­ша­му. У мі­фа­ло­гі­ях і кас­ма­га­ніч­ных эпа­сах ста­ра­жыт­ных цы­ві­лі­за­цый не толь­кі лю­дзі, але і іх­нія ба­гі вя­дуць з са­бою вой­ны, а так­са­ма лю­дзі зма­га­юц­ца з ба­га­мі ці паў­ба­га­мі. Вой­ны вя­лі­ся на не­бе і зям­лі, а на­ват у па­дзя­мел­лі. Ня­ма ні ад­на­го спа­кой­на­га ці бяс­печ­на­га мес­ца ў та­кіх пе­ра­ка­зах. Ва­ю­юць на­ват цэ­лыя кас­міч­ныя цы­ві­лі­за­цыі, ці све­ты свят­ла і цем­ры. Ад­ным сло­вам, воб­ра­зы ва­ен­ных жа­хаў і стра­хаў упі­са­ныя ў наш ге­не­тыч­на-куль­тур­ны код. Цы­ві­лі­за­цыя смер­ці гэ­та, на жаль, адзін з тых ба­лю­чых па­ка­заль­ні­каў шля­хоў пам­к­нен­няў люд­скіх па­трэб, гра­мад­скіх са­ма­ства­рэн­няў і сла­бас­цей. Ні­чо­га, на жаль, за­тым дзіў­на­га, што ў гі­сто­рыі ча­ла­ве­цтва бы­ва­ла не раз і не два, што на ад­но ча­ла­ве­чае па­ка­лен­не вы­па­да­ла па не­каль­кі вой­наў. 

На­шым прод­кам, на­ро­джа­ным у вась­мі­дзя­ся­тых га­дах ХІХ ста­год­дзя, на іх­няе да­рос­лае жыц­цё маг­ло вы­пас­ці ва­я­ваць у час рэ­ва­лю­цыі 1905-1907 га­доў, у Пер­шай су­свет­най вай­не (1914-1918), по­тым у роз­ных на­цы­я­наль­ных ар­мі­ях, як ха­ця б у вай­ско­вых ці пар­ты­зан­скіх ат­ра­дах, ва­ю­ю­чых за Бе­ла­ру­скую На­род­ную Рэс­пуб­лі­ку, у гра­ма­дзян­скай вай­не ў Ра­сеі, у баль­ша­віц­ка-поль­скім зма­ган­ні 1920 го­да, у вой­нах ня­мец­ка-поль­скай 1939 го­да і са­вец­ка-ня­мец­кай 1941-1945 га­доў, а на са­вец­ка-япон­скай вай­не 1945 го­да кан­ча­ю­чы. Пас­ля гэ­та­га, як у вы­пад­ку ўся­го цы­віль­на­га на­сель­ні­цтва, мож­на заў­сё­ды бы­ло па­мер­ці ад куль, у па­ло­не ад го­ла­ду і хва­роб, а так­са­ма ад пе­ра­хо­ду фран­тоў і ар­мій ту­ды і на­зад. Ад­ным сло­вам ма­ем да­чы­нен­ні з ма­са­вай смер­цю на ва­чах на­ро­ду і на­цы­я­наль­най па­мяц­цю, паз­на­ча­най у та­кіх сі­ту­а­цы­ях бе­жан­ствам, кры­жа­мі і не­вя­до­мы­мі ма­гі­ла­мі. 

Пі­шу пра вай­ну ў час Ве­лі­код­на­га ча­кан­ня, бо яна про­ста ак­ру­жае нас і за­ці­скае з усіх ба­коў. Та­му так хо­чац­ца ве­рыць і ма­ліц­ца за тое, каб Уваск­рэс­лы Хры­стос пры­нёс пе­ра­мо­гу над злом і даў сі­лы ўкра­ін­ска­му на­ро­ду вы­ста­яць пе­рад на­шэс­цем ра­сей­ска­га ім­пе­ры­я­ліз­му і зніш­чэн­ня. 

Яў­ген Ва­па, Ніва №17 (2022)