У Беларусі павялічаны ліміт для бяспошліннага ўвозу пасылак
У Беларусі павялічаны ліміт для бяспошліннага ўвозу пасылак, адпаведны ўказ (нумар 142) падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Па новым указе беларусы змогуць бяспошлінна атрымліваць пасылкі, калі іх памер не перавысіць да 1 кастрычніка 2022 года 1000 еўра і 31 кг, пасля 1 кастрычніка 2022 года – 200 еўра і 31 кг.
Паведамляецца, што падпісаны ўказ прыраўноўвае нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у паштовых адпраўленнях у Беларусі да норм ва ўсіх астатніх дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза.