Кіраўніка незалежнага прафсаюза «Нафтан» чацвёрты раз запар асудзілі на 15 сутак



Вольгу Брыцікаву, кіраўніка незалежнага прафсаюза «Нафтан», асудзілі на 15 сутак арышту ўжо чацвёрты раз запар, паведамляюць праваабаронцы.

Наваполацкую актывістку Вольгу Брыцікаву затрымалі яшчэ 27 лютага на выбарчым участку падчас галасавання на рэферэндуме па Канстытуцыі. Спачатку яе асудзілі за тое, што яна мела намер сфатаграфаваць бюлетэнь. Праз некалькі дзён адбыўся яшчэ адзін суд, актывістка атрымала 15 сутак за тое, што прымацавала да свайго адзення таблічку з надпісам „няма вайне”. Трэці раз Вольгу судзілі нібыта за лісты з антываеннымі надпісамі ў вокнах кватэры.

Вольгу Брыцікаву мусілі вызваліць 13 красавіка, аднак на волю яна так і не выйшла, ёй паведамілі пра затрыманне на 72 гадзіны. У суботу 16 красавіка праваабаронцам стала вядома, што яе зноў асудзілі на 15 сутак, цяпер ужо – за пост з тэкстам «Не вайне» ў Instagram.

reform.by