У Беластоку прайшоў жаночы бел-чырвона-белы шпацыр



У памяць пра жнівень 2020 года ў Беларусі, з надзеяй на Новую Беларусь, а таксама ў падтрымку Украіны і  беларускіх палітзняволеных, дзяўчаты і жанчыны выйшлі ў белым і з бел-чырвона-белымі парасонамі на вуліцы Беластоку. Удзельніцы шпацыру падзяліліся настроем і спадзевамі:

– Так, як я сама палітычны мігрант, я выходжу па магчымасці на акцыі, каб не забывацца на тых, хто цяпер у Беларусі, у першую чаргу на палітычных зняволенных.

– Прыйшла, каб раздзяліць настроі, мары аб новай Беларусі. Я таксама была сярод тых жанчын.

– Хачу, каб украінцы бачылі, што мы іх падтрымліваем, таму ў нас жоўта-блакітныя стужкі і таксама беларусы бачылі, што мы ўсё роўна, нават калі прымусова з’ехалі з краіны, тут не забываем і не спынаемся.

Удзельніцы бел-чырвона-белага шпацыру ўрачыста прайшлі 1.5 км ад раёну гарадскога вакзала да будынка Падляшскай Оперы і Філармоніі. Іх віталі мінакі і аўтамабілісты.

Беларускае Радыё Рацыя